16 жніўня ўступіць у сілу адноўленае заканадаўства па ахове помнікаў, у якім улічаны шэраг прапановаў грамадскасці
16 жніўня ўступіць у сілу адноўленае заканадаўства па ахове гістарычных помнікаў, у якім улічаны шэраг прапановаў грамадскасці. Пра гэта 4 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
16 жніўня ўступіць у сілу адноўленае заканадаўства па ахове гістарычных помнікаў, у якім улічаны шэраг прапановаў грамадскасці. Пра гэта 4 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Мінску
паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Паводле ягоных слоў, у заканадаўстве замацавана, што ўсе праекты, якія тычацца гістарычнай спадчыны, павінны распрацоўвацца толькі на падставе матэрыялаў комплексных навуковых вышуканняў. Раней гэтай
нормы не было, зазначыў старшыня таварыства. Разам з тым, паводле ягоных слоў, па ініцыятыве грамадскасці ўдакладнена такая пазіцыя ў відах прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях, як дапаўненні да
іх. “Справа ў тым, што раней гэты від прац на помніках архітэктуры дазваляў рабіць на іх што заўгодна, а зараз дапаўненні да прац на каштоўнасцях разглядаюцца толькі як мажлівасць рэалізацыі
няспраўджаных аўтарскіх задум. Прычым, праекты дапаўненняў могуць распрацоўвацца толькі на падставе комплексных навуковых вышуканняў і толькі тады, калі гэтыя праекты не парушаюць аўтэнтычнай
аб’ёмна-планіровачнай структуры нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, — сказаў Астаповіч.
Акрамя таго, паводле ягоных слоў, па прапанове таварыства ўнесены змены ў заканадаўства, што тычацца сістэмы аплаты навуковых кіраўнікоў прац на аб’ектах гістарычнай спадчыны, а таксама
абавязковага экспертнага заключэння ва ўстановах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на праектныя дакументы, якія маюць дачыненні да працы на гістарычных помніках міжнароднага значэння. “І
зараз толькі з такім экспертным заключэннем праектная дакументацыя можа разглядацца ў Міністэрстве культуры і на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, — адзначыў старшыня таварыства.
Ён звярнуў увагу “на вельмі адмоўную практыку, якая склалася ў краіне па распрацоўцы праектнай дакументацыі на працы з асобнымі аб’ектамі архітэктурнай спадчыны.
“Гаворка ідзе пра тое, што іншы раз праекціроўшчыкі на помніках дойлідства дзеля рэалізацыі сваіх незразумелых амбіцый і камерцыйных інтарэсаў знаходзяць пэўную падтрымку ў мясцовых органах
улады і, ігнаруючы абавязковую працэдуру грамадскага абмеркавання сваіх праектаў, прасоўваюць іх на ўзгадненне аж да першай асобы краіны, — сказаў Астаповіч.
Паводле ягоных слоў, потым праекціроўшчыкі імкнуцца рэалізаваць гэтыя сумніўныя праекты, маніпуліруючы ўзгадненнем з боку такой высокай службовай асобы. “Падобнае адбывалася ў гістарычным
цэнтры Мінска, і зараз гэтая інфекцыя распаўсюдзілася па ўсёй краіне. Апошні выпадак такіх адносінаў да спадчыны меў мейсца ў Полацку (Віцебская вобласць), дзе падчас святкавання 150-й гадавіны
гэтага старажытнага горада кіраўніку дзяржавы былі прадстаўленыя на ўзгадненне так званыя праектныя прапановы па ўзнаўленню Полацкага замку, якія на самай справе з’яўляюцца фальсіфікацыяй
гэтай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, — падкрэсліў старшыня таварыства. Ён выказаў упэўненасць, што мясцовыя ўлады будуць паступова здзяйсняць гэты праект,
які хоць і ўзгоднены з першай асобай краіны, але больш чым на палову не адпавядае навуковым вышуканням і сапраўднай гістарычнай сітуацыі на Полацкім замку.