Журналісты «Прэсбола» падтрымалі Сяргея Шчурко, які зараз на Акрэсціна
Калегі затрыманага аглядальніка "Прэсбола" Сяргея Шчурко сабраліся сёння каля ізалятара на мінскай вуліцы Акрэсціна, каб падтрымаць журналіста.
Нагадаем, што сувязь з Сяргеям Шчурко знікла ў панядзелак. Як выявілася пазней, яго адвезлі на вуліцу Акрэсціна і прысудзілі да 15 сутак.
Журналісты спартыўнага выдання "Прэсбол" сёння сабраліся каля сцен ізалятара, каб падтрымаць свайго калегу. Вядома, што яны і іншыя нераўнадушныя арганізуюць дапамогу журналісту, які нечакана апынуўся ў няволі.