На плошчы Незалежнасці ў Мінску — зноў затрыманні

TUT.BY паведамляе пра чатырох затрыманых жанчын.

ploshcha_20200914_zam_007_photo_2020_09_14_19_44_09_3_.jpg

Роўна ў 19.00 на плошчы Незалежнасці празвінелі званы Чырвонага касцёла. Праз 15 хвілін да лесвіцы перад будынкам падышлі 6 жанчын у белых антыкавідных масках з чырвонай паласой. Яны селі на выступ перад касцёлам. У руках у іх былі белыя і чырвоныя лісты фармату А4.

ploshcha_20200914_zam_009_photo_2020_09_14_19_44_10.jpg


— У нас сёння няма лозунгаў, нас прэсуюць за лозунгі і плакаты. А гэта магчымасць застацца на плошчы і не апынуцца ў аўтазаку, — распавяла адна з удзельніц.
Не паспела яна гэта вымавіць, як з'явіліся два супрацоўнікі міліцыі. Адзін з іх папрасіў усіх разысціся, а другі здымаў на камеру. Жанчыны пайшлі ў розныя бакі.


ploshcha_20200914_zam_010_photo_2020_09_14_19_44_12.jpg


Тры жанчыны вярнуліся да Чырвонага касцёла. Пад'ехаў шэры бус без нумароў, з яго выйшлі людзі без апазнавальных знакаў у масках, завялі жанчын у аўто і павезлі. Крыху пазней прыехаў другі мікрааўтобус, пасля чаго было яшчэ адно затрыманне.

Затрымліваюць актывістку Галіну Лагацкую

Затрымліваюць актывістку Галіну Лагацкую


У гэты час трое невядомых зачынялі і ахоўвалі дзверы касцёла.

ploshcha_20200914_zam_004_photo_2020_09_14_19_43_34.jpg




Фота Вадзіма Заміроўскага