Журналісты канала «Белсат» Алена Дубовік і Алесь Сіліч аштрафаваныя на вялікія сумы
Журналісты канала "Белсат" Алена Дубовік і Алесь Сіліч аштрафаваныя на вялікія сумы за парушэнне арт. 22.9 КаАП, паведамляе БАЖ.

Журналістка «Белсата» Алена Дубовік атрымала 1 450 рублёў штрафу за два сюжэты 9 і 12 снежня 2020 года на канале.
У Алены трое непоўнагадовых дзяцей. На аплату штрафу даецца месяц.
Такую ж суму штрафу — 1450 рублёў — атрымаў журналіст-фрылансер Алесь Сіліч за прамое ўключэнне па скайпе ў студзені 2021 года. Разам з гэтай пастановай у паштовай скрыні журналіст знайшоў пратакол па артыкуле 22.9 КаАП за ўключэнне ў Новай Баравой.
У дакуменце напісана, што Алесь не прыйшоў на складанне пратаколу, хоць журналіст ніякай позвы не атрымліваў. Прамое ўключэнне ў дакуменце называюць «вядзеннем рэпартажу».