Журналістку Адар'ю Гуштын выклікалі на допыт у ДФР
Адар'ю Гуштын, журналістку TUT.BY, сёння выклікалі на допыт у ДФР. Яна — сведка па справе супраць кіраўніцтва партала, паведамляюць праваабаронцы.
18 траўня галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор
Марціновіч паведаміў, што кватэру, дзе ён жыве разам з жонкай, журналісткай
TUT.BY Адар'яй Гуштын, збіраюцца штурмаваць сілавікі. Кватэра была ачэпленая,
каля яе дзяжурылі сілавікі, каля дома — мікрааўтобусы.
Калі з’явіўся дома Марціновіч, у кватэры прайшоў ператрус, была вынята тэхніка.