Журналіст з ЗША тыдзень глядзеў расійскае ТБ, каб ацаніць шкоду для мозгу
Журналіст выдання Business Insider, ураджэнец Расіі, які жыве ў ЗША, вырашыў на працягу тыдня чытаць і глядзець толькі расійскія СМІ, адмовіўшыся ад альтэрнатыўных крыніц інфармацыі.
«Я быў збянтэжаны тым, як рускія людзі могуць падтрымліваць, а не быць абуранымі уварваннем Расіі ва Украіну. Але я жыву ў Дэнверы, і я чытаю пераважна амерыканскія і еўрапейскія
газеты. Я хацеў паглядзець, што адбываецца ў Расіі і Украіне з пункту гледжання Расіі, таму я адважыўся на сямідзённую навінавую дыету: я глядзеў толькі расійскае тэлебачанне — Першы
канал Расіі, які належыць дзяржаве, які я не глядзеў больш чым 20 гадоў, і чытаў Праўду», — піша журналіст Віталь Каценельсон.
Па сканчэнні тыдня паглынання навін з расійскіх медыя, аўтар прызнаў, што «складана не развіць у сабе мноства сумневаў, адносна вашых папярэдніх поглядаў".
"Але тады вы павінны нагадаць сабе, што ў пуцінскай Расіі няма свабоднай прэсы», — адзначае ён.
«Я заўсёды лічыў інтэрнэт несупыннай дэмакратычнай сілай, якая заўсёды
дазволіць праўдзе праслізнуць праз расколіны ў нават самай моцнай сцяне прапаганды. Я быў няправы. Пасля прагляду расійскага тэлебачання, вы не хочаце чытаць заходнюю прэсу, таму што вы перакананыя,
што яна хлусіць. І што больш важна, расійскае ТБ настолькі магутнае, што вы нават не хочаце глядзець што-небудзь яшчэ, таму што перакананыя, што маеце ў распараджэнні бясспрэчныя факты», — сцвярджае Каценельсон.
«Прапаганда Расіі працуе, прымушаючы ваша правае паўшар'е мозгу
(эмацыянальны) пераважаць над левым (лагічным), у той жа час засмечваючы ўсе вашы лагічныя фільтры... Факты — гэта не тое, чым занепакоена расійскае ТБ. Як толькі эмацыйныя вобразы і
шмат дэзінфармацыі напоўняць правае паўшар'е мозгу, яно перамагае левае, якое капітулюе і спыняе ставіць пад сумнеў прадстаўленую інфармацыю», — робіць выснову журналіст.
nvua.net