Журналіст Уладзімір Лапцэвіч пакараны арыштамі на 20 сутак. У судзе ён таксама заявіў аб катаваннях

Журналіст партала «Магілёўскі рэгіён» Уладзімір Лапцэвіч атрымаў 20 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 12 траўня каля суда Магілёўскай вобласці.

burako_i_lapcjevich.jpg

Нягледзячы на тое, што з моманту затрымання прайшло больш за 72 гадзіны, Уладзіміра Лапцэвіча не вызвалілі, ён незаконна ўтрымліваўся ў ІЧУ, а праз тры гадзіны суддзя абвясціла пастанову пакараць яго 20 суткамі арышту, адзначае БАЖ.

Уладзімір вельмі дрэнна сябе адчуваў з-за высокага ціску, да яго выклікалі медыкаў у ІЧУ. Як і раней яго калега Аляксандр Буракоў, ён таксама заявіў аб катаваннях, якія прымяняюцца да яго ў ізалятары, і аб незаконным затрыманні і ўтрыманні за кратамі.

І Аляксанд Буракоў, і Уладзімір Лапцэвіч пацвердзілі, што трымаюць галадоўку.