Затрыманыя СЕО «Onliner» Ілля Жукавец і распрацоўшчык Аляксандр Мохараў
Усё адбылося падчас ранішняга ланцуга салідарнасці.
Сёння раніцай дзясяткі людзей сталі ў ланцуг салідарнасьці ўздоўж праспекта Дзяржынскага. Адзін з іх расцягнуўся недалёка ад бізнэс-цэнтра «Rubin Plaza». У гэтым ланцужку ўдзельнічалі і некаторыя супрацоўнікі «Onliner». Каля 11 гадзін да месца пад'ехалі сілавікі. Затрымалі некалькіх чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў партала.
На дадзены момант затрыманыя выканаўчы дырэктар (CEO) Ілля Жукавец і распрацоўшчык Аляксандр Мохараў. Іх павезлі ў Маскоўскае РУУС, паведамляе «Onliner».