Затрымалі журналіста «Прэсбола» Андрэя Ільеню
Андрэй Ільеня таксама быў каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі — і рабіў гэта па-беларуску.
Пра затрыманне Андрэя Ільені паведаміў у сваім тэлеграм-канале спартовы аглядальнік Мікалай Іваноў.
Па яго словах, Ільеню затрымалі 14 верасня і арыштавалі на 10 сутак: «Журналіст "Прэсбола" Андрэй Ільеня цяпер на Акрэсціна. Затрыманы 14 верасня на 10 сутак».
За што быў затрыманы журналіст, пакуль не вядома.
Варта адзначыць, што Ільеня працуе таксама і каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі і каментуе спаборніцтвы на беларускай мове.
Паводле прэс-службы БАЖ