Затрымалі эка-актывіста Дзяніса Тушынскага
Сёння пасля ператрусу быў затрыманы сябра Цэнтральнай рады Беларускай партыі «Зялёныя» Дзяніс Тушынскі.
Пра затрыманне Дзяніса Тушынскага на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.
Вядома, што раніцай у кватэру Тушынскага прыйшоў АМАП са следчымі, падрабязнасцей затрымання пакуль няма.
У сакавіку Дзяніса Тушынскага звольнілі з БДУ, дзе ён крыху больш за два гады выкладаў англійскую мову. На пачатку сакавіка ён выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Да гэтага з лета 2020-га ён яшчэ двойчы сядзеў на сутках. На выбарах 2020 года Тушынскі быў незалежным назіральнікам.