Яшчэ адно затрыманне з аўтаматамі — айцішніка з Oxagile за падпіскі

У тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб затрыманні супрацоўніка Oxagile Глеба Скуратава. Яго прозвішча ёсць у спісах праваабаронцаў, паведамляе dev.by.

27a2f13c_cfe2_4f1c_9a32_ac4d6dfe9857_cx2_cy0_cw95_w1023_r1_s_1.jpg

Супрацоўнікі ГУБАЗіК з аўтаматамі затрымалі айцішніка ў кватэры. Мяркуючы па даных праваабаронцаў, 3 снежня. Паводле апошняй інфармацыі, айцішнік знаходзіўся ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска.

У «прызнальным відэа» Глеб распавёў, што з'яўляецца вядучым інжынерам-праграмістам Oxagile, зарабляе 5000 долараў. Ён паведаміў, што нібыта быў падпісаны на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, — у прыватнасці, канал тутбая. Таксама, па словах айцішніка, ён спрабаваў прайсці рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» (прызнаны МУС экстрэмісцкім фарміраваннем), але не атрымалася.

За апошнія некалькі дзён гэта ўжо другое затрыманне айцішніка сілавікамі з аўтаматамі. 1 снежня САХР падобным чынам затрымліваў менеджара EPAMАндрэя Швыдрыка. Яго прозвішча таксама з'явілася ў спісах праваабаронцаў.