Запрашаем на канцэрт у падтрымку палітвязняў!
У пятніцу, 22 верасня, на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) у Мінску адбудзецца канцэрт у падтрымку палітвязняў.
Андрэй Мельнікаў і Юлія Фралова праспяваюць песні ў падтрымку: Алеся Юркойця, Ігара Комліка, Алега Жаўнова, Дзмітрыя Паліенкі, Тараса Аватарава,
Міхаіла Жамчужнага, Іллі Валовіка ды іншых.
Таксама ўдзельнікі і госці імпрэзы змогуць падпісаць паштоўкі палітвязням, даведацца апошнія навіны пра палітвязняў.
Запрашаем падтрымаць!