Замежныя дыпламаты змогуць патрапіць у беларускія суды толькі дазволу МЗС
Замежныя дыпламаты змогуць прысутнічаць на адкрытых судовых пасяджэннях толькі з дазволу МЗС, піша «Флагшток».
У амбасады краін ЕС і ЗША накіраваная адмысловая цыркулярная нота, — пра гэта стала вядома ад крыніцы ў МЗС Беларусі тэлеграм-каналу БДМ.
Цяпер удзел замежных дыпламатаў у мерапрыемствах, арганізаваных дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі, патрабуе абавязковай папярэдняй згоды МЗС.
Павел Латушка пракаментаваў гэту ідэю МЗС: «На мой погляд, гэта перш за ўсё накіравана на тое, каб абмежаваць прысутнасць паслоў і дыпламатаў на судовых пасяджэннях па палітычна матываваных крымінальных і адміністрацыйных справах».