Заява кіраўніка Міжведамаснай урадавай дэлегацыя ЗША па выніках афіцыйнага візіту ў Беларусь

Міжведамасная ўрадавая дэлегацыя ЗША, якая ўключае прадстаўнікоў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША і Міністэрства абароны, завяршыла свой афіцыйны візіт у Мінск, які доўжыўся два з паловай дні.



1360362658.jpg

У склад дэлегацыі ўваходзілі: Пэйдж Александэр, намеснік адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці па пытаннях краін Еўропы і Еўразіі; Томас Меліа, намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША; Эвелін Фаркас, намеснік памочніка Міністра абароны.

Мы разглядалі магчымасці пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння з Беларуссю ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. У нас адбыліся сустрэчы з беларускімі афіцыйнымі асобамі ў міністэрствах замежных спраў, абароны, эканомікі і адукацыі. Мы таксама сустракаліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, дзелавых і прадпрымальніцкіх колаў, незалежных СМІ, праваабаронцамі, рэлігійнымі актывістамі, прадстаўнікамі дыпкорпусу, лідарамі палітычнай апазіцыі і сваякамі палітвязняў.

Падчас сустрэч мы падкрэслілі даўно выказаную ЗША заклапочанасць адносна сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі нормамі ў Беларусі, захаванне якіх неабходна для бяспекі і росквіту Беларусі.

ЗША разлічваюць на працяг ўзаемадзеяння з Беларуссю для пашырэння двухбаковага дыялогу, у той жа час надаючы прыярытэтную ўвагу ўмацаванню дэмакратычных стандартаў і падтрымцы грамадзянскай супольнасці.

Пэйдж Александэр, намеснік адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці па пытаннях краін Еўропы і Еўразіі

Паводле прэс-службы Амбасады ЗША у РБ