У Беларусі больш за 25 тысяч перасяленцаў з Украіны

Паводле ААН, у Беларусь пераехалі 25 тысяч украінцаў, статус уцекача папрасіў толькі кожны соты з іх.



ua_passport.jpg

Колькасць украінскіх перасяленцаў у Беларусь перасягнула 25 тысяч чалавек — такія лічбы агучыў рэгіянальны прадстаўнік упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах уцекачоў у Беларусі, Малдове і Украіне Олдрых Андрысек. Але не ўсе, хто прыехаў з Украіны, спяшаюцца атрымаць статус уцекача. 
«Ёсць 250 зваротаў аб наданні статусу уцекача. Больш за 7 тысяч атрымала дазвол на працу. Хаця нехта працуе яшчэ з мінулага году», — адзначыў начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. 
У канцы жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб знаходжанні грамадзянаў Украіны ў Рэспубліцы Беларусь», які спрасціў працаўладкаванне ўкраінцаў.
belsat.eu