Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзясятак судоў.

Леанід Кулакоў, як і Павел Севярынец, правядзе Новы год у ЦІП на Акрэсціна

Леанід Кулакоў, як і Павел Севярынец, правядзе Новы год у ЦІП на Акрэсціна

Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Праваабаронцам вядома пра затрыманні актывістаў:

·       Алеся Чахольскага (сакратар КХП-БНФ). Інфармацыя ўдакладняецца.

·       Сяргея Ціханаўскага (гомельскі блогер). Вязуць у суд Савецкага раёна г. Гомеля.

·       Уладзіміра Цыгановіча (блогер MozgON). Затрымалі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" маніторыць судовыя працэсы і будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.

 

Над кім мусяць адбыцца суды 27 снежня?

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

Юрась Губарэвіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб.25). Суддзя — Святлана Чараповіч. Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Мая Навумава, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. Суддзя — Аляксандр Сяргей. Вынік — 50 базавых штрафу (1275 рублёў).


Леанід Кулакоў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. Таксама судовы працэс прызначаны і на 9:45. Суддзя — Ляйкоўская.

Як ён распавёў праваабаронцам, пасля затрымання супрацоўнікі міліцыі завезлі яго ў Партызанскі РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Сёння жа чакаецца суд за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня.

Вынік суда за 7 снежня — арышт на 10 сутак. Вынік суда за 8 снежня — 50 базавых штрафу (1275 рублёў)

Акрамя таго, чакаецца суд за акцыю 20-га, пратакол за якую склалі сёння раніцай. Леанід Кулакоў, як і Павел Севярынец, правядзе Новы год у ЦІП на Акрэсціна.


Дзяніс Юркевіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Максім Трусевіч. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).


Дзяніс Красачка, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 10.00 (каб. 22).

Суддзя — Ганна Ігнацьева. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).

 

Галіна Лагацкая, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 22).

Суддзя — Ганна Ігнацьева. Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).

 

Андрэй Рогаў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Таццяна Ліннік. Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).

 

Суд Партызанскага раёна Мінска

Пётр Маркелаў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Неўмяржыцкі Іван. Яго судзяць за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі 7 снежня. Вынік — штраф 30 базавых велічыняў (765 рублёў).

 

Вячаслаў Сіўчык, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 4171).

Суддзя — Наталля Дзядкова. Суд перанеслі на нявызначаны тэрмін праз тое, што Сіўчык знаходзіцца за мяжой.

 

Антось Жылко, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Аляксандр Барысёнак. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).


Суд Маскоўскага раёна г. Мінска

Стас Шашок быў атрыманы 26 снежня. Ноч правёў у ІЧУ. Яго вінавацяць ва ўдзеле акцыі 20 снежня (арт. 23.24 КаАП). Суддзя — Таццяна Мотыль.

shashok_stas.jpg

Вынік — актывіста "Моладзевага блоку" Стаса Шашка асудзілі на 15 сутак.

У суд патрапіла мама Стаса. Яна прынесла яму ежу і цёплыя рэчы. Але супрацоўнік канвоя сказаў: «Тут я вырашаю, што можна, а чаго нельга» і забараніў Стасу ўзяць перадачу, піша тэлеграм-канал Прававая ініцыятыва.

photo_2019_12_27_14_12_27.jpg



Суд Кастрычніцкага раёна Мінска

Сяргей Спарыш, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Рудэнка.

Верацінскі Г., складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Жывіца.

Віталь Трыгубаў, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Лаўрыновіч.

spring96.org