За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1858 пацыентаў з COVID-19
Міністэрства аховы здароўя апублікавала звесткі аб захворвання каронавірусам на 22 снежня. Паводле інфармацыі ведамства, за суткі выяўлена 1858 новых выпадкаў COVID-19.
Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ пацверджаны ў 177274 чалавек.
Выпісаныя за суткі 1877 пацыентаў, а ўсяго ачунялі ўжо 154807 чалавек, паведамляе REFORM.by.
Эпідэмія за суткі забрала жыцці васьмі чалавек, а ўсяго памёр 1341 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 8306 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3,8 млн тэстаў.