Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1922 новых выпадках COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя апублікавала дадзеныя аб захворванні COVID-19 па стане на 23 снежня. За суткі выяўлена 1922 новыя выпадкі каронавірусу.
Усяго ж у краіне ўжо пастаўлены дыягназ 179196 чалавек з пачатку эпідэміі. З бальніц выпісалі 2272 пацыентаў, а з пачатку эпідэміі ачунялі 157079 чалавек, перадае REFORM.by.
Эпідэмія забрала ўжо 1349 жыццяў, у тым ліку восем за суткі.
За мінулыя суткі выканана 24333 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена амаль 3,83 млн тэстаў.