За суткі ў Беларусі выявілі 1134 новыя выпадкі COVID-19

Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку захворвання кавідам. За мінулыя суткі ў краіне выяўлена 1134 новыя выпадкі COVID-19. Усяго ж з пачатку эпідэміі дыягназ быў пацверджаны ў 270921 чалавека.

medik_maska_koronavirus_italiya_pandemiya.jpg


Выпісаныя 1028 пацыентаў за суткі. Усяго ж ачунялымі лічацца 260057 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 9 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж памерлі ўжо 1867 чалавек.

У краіне зроблена амаль 4,7 млн тэстаў, з іх 7432 за апошнія суткі.