Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1352 новых выпадкі каранавіруса
Міністэрства аховы здароўя апублікавала звесткі пра захворванне COVID-19 па стане на 17 лютага. За мінулыя суткі былі выяўлены 1352 новых выпадкі карпнавіруса. Праведзена 17 455 тэстаў.
Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ COVID-19 быў пацверджаны ў Беларусі ў 272 273 пацыентаў, піша REFORM.by.
За той жа час ачунялі 261 568 чалавек, у тым ліку 1511 былі выпісаныя за апошні дзень.
Міністэрства аховы здароўя прызнала смерць яшчэ 9 пацыентаў за суткі. Усяго ж, паводле афіцыйных дадзеных, пандэмія забрала 1876 жыццяў.
У Беларусі было зроблена 4,715 млн. тэстаў.