За суткі ў Беларусі — 1838 новых выпадкаў COVID-19 і 9 смерцяў
Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала за суткі 1838 новых выпадкаў COVID-19 (днём раней іх 1911). Усяго з пачатку эпідэміі дыягназ быў пацверджаны ў 165897 чалавек.

Выпісана за суткі 1930 пацыентаў, а ўсяго ачунялі 143373 чалавекі, перадае REFORM.by.
Міністэрства аховы здароўя прызнала яшчэ дзевяць смерцяў пацыентаў з каронавірусам. Усяго ж пандэмія забрала жыцці 1291 беларуса.
За суткі ў Беларусі зрабілі 25048 тэстаў, а ўсяго з пачатку пандэміі амаль 3,66 млн.