Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 1911 выпадках каронавірусу за суткі

Паводле звестак на раніцу 15 снежня, у Беларусі зарэгістравана 164059 выпадкаў каронавірусу. За апошнія суткі выяўлена 1911 новых выпадкаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

photo_2020_12_14_10_45_42_888x666.jpg


Ачуняла на сёння 141443 пацыенты — плюс 1658 за суткі, перадае REFORM.by.

Колькасць памерлых пацыентаў з каронавірусам дасягнула 1282 чалавек. 9 смерцяў зарэгістравана за апошнія суткі.

За дзень у краіне праведзена 8704 тэсты на COVID-19, за ўвесь час эпідэміі — 3 млн 634 тыс. 324 тэсты.