COVID-19 у Беларусі: +1961 новых выпадкаў і 9 смерцяў за апошнія суткі
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1961 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Памерлі яшчэ 9 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 160295 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго ачунялі 138464 пацыента, а памерлі 1263 чалавекі, перадае Еўрарадыё.
За суткі выканана 30856 тэстаў. Усяго — 3 609 517 тэстаў.