За мінулыя суткі 87 мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу

За мінулыя суткі 87 чалавек спрабавалі незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу. У гэтым месяцы такіх спробаў было ўжо 810, паведамляе пагранслужба Польшчы.

fjsg793xeaegyt0.jpg

Таксама паведамляецца, што ўначы ў раёне Чарамшы група з 10 замежнікаў некалькі разоў падыходзіла да лініі мяжы, але пры набліжэнні польскіх патрулёў адыходзіла ў Беларусь.