За год у Мінску стала амаль на 5,5 тысячы менш пенсіянераў
За год у Мінску стала менш амаль на 5,5 тысячы пенсіянераў. Іх засталося ў сталіцы 475 тысяч 219 чалавек — самая нізкая лічба за апошнія 5 гадоў (са студзеня 2016-га), паведамляе «Еўрарадыё».
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_pensijanery___stalasc___uzrost___zycce__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Гэта не азначае, што ўсе 5,5 тысячы чалавек памерлі ад каронавіруса. Колькасць пенсіянераў «змяншае» таксама пенсійная рэформа, праз якую мужчынам, якім сёлета спаўняецца 62, і жанчынам, якім спаўняецца 57, давядзецца чакаць пенсіі яшчэ паўгода.
![liczba_pensii.png liczba_pensii.png](/img/v1/images/liczba_pensii.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дарэчы, на 1 лютага 2021 года ў Мінску працягвалі працаваць 167,7 тысячы чалавек пенсійнага ўзросту. Кожны трэці!