З сённяшняга дня паліва даражэе яшчэ на адну капейку

З 16 верасня 2018 года ў Беларусі змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

— З улікам росту коштаў на нафту, у мэтах кампенсацыі ўзрослых выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны канцэрн «Белнафтахім» працягвае рэалізацыю палітыкі, накіраванай на паэтапнае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва, — распавялі ў прэс-службе.
У ведамстве патлумачылі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 16 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 35 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 43 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 64 капейкі, ДТ — 1 рубель 43 капейкі.
Гэта шаснаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 9 верасня: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.


Паводле tut.by