З’явіўся тэлеграм-бот для жыхароў вёсак, які дапамагае вырашаць мясцовыя праблемы

Важна, каб людзі ведалі пра свае правы, а чыноўнікі заняліся карыснай справай.

umovy_dlja_movy.jpg

Жыхары беларускіх вёсак і мястэчак часта сутыкаюцца з праблемамі ў інфраструктуры. Цяпер вырашаць такія праблемы будзе лягчэй: для гэтага з'явіўся адмысловы тэлеграм-бот https://t.me/mojzvarot_bot.
Бот дапаможа вырашыць праблемы ў вёсцы з дапамогай зваротаў. Тут прыклады зваротаў, прававая інфармацыя, а таксама парады і інструкцыі на выпадкі, калі праблема не вырашаецца адразу.


Пра тэлеграм-бот распавядае яго стваральніца актывістка Аліна Нагорная на старонцы ў Facebook:

«Калі ў вас ёсць сябры з вёскі, дашліце ім гэты пост. Калі ў вас ёсць тэлеграм-канал, або вы ў чаціку, дзе могуць быць людзі з вёскі, перапосціце гэтае паведамленне туды. Важна, каб людзі ведалі пра свае правы, а чыноўнікі заняліся карыснай справай».


Распрацоўка бота стала магчымай дзякуючы вялікаму досведу ў вырашэнні мясцовых праблем, які Аліна Нагорная і яе муж Ігар Случак набылі цягам уласных перапісак з чыноўнікамі і змаганнем з недахопамі ў вёсцы Перасека, дзе жыве сям'я. Цяпер яны заклікаюць усіх астатніх не пакідаць мясцовыя праблемы ў звыклым стане, а змагацца з імі.