Выжыць узімку ў сераднявеччы — 8 месяцаў адзін ва ўмовах Х стагоддзя
У 2013 годзе сераднявечная пастановачная група вырашыла высветліць, як можна было выжыць халоднай рускай зімой у сераднявеччы. У эксперыменце, які праводзіўся ў Хоткава, 60 кіламетраў ад Масквы, яны выбралі аднаго са сваіх членаў, Паўла Сапожнікава, каб жыць у гаспадарцы восем месяцаў, у рамках праекта, які быў названы — “Адзін у мінулым”.
Ідэяй было пабачыць, ці можа сучасны чалавек выжыць ва ўмовах Х стагоддзя, без доступу да электрычнасці, інтэрнэта ці іншых сучасных відаў камфорта, прасачыць сацыяльныя і псіхалагічныя змены ў асобе і высветліць, наколькі важнай з’яўляецца падтрымка іншых людзей для сучаснага чалавека.
Зіма была сезонам выбару з-за абмежаванасці рэсурсаў і колькасці варыянтаў, якія пагражалі выжыванню. Зіма была жахлівым часам для многіх людзей і найбольш небяспечным перыядам у сераднявечным календары. Павел з’яўляецца грамадзянінам сучаснага свету без вопыту жыцця ў такіх умовах. Аднак, каб падрыхтавацца, ён сабраў безліч інфармацыі і практыкаваў старажытныя ўменні. Сутнасцю ўсяго, як кажа Павел, было пажыць на старажытнай ферме, у поўнай адсутнасці сучасных сродкаў камфорту і камунікацыі.
Падчас зімы тэмпературы ў рэгіёне могуць зніжацца да мінус 30 і снег ляжыць на глебе месяцамі. Гэты перыяд часу быў спецыяльна выбраны, каб паказаць, наколькі па-сапраўднаму цяжка продкі рускіх выжывалі і палявалі ў такіх умовах.
Будаўніцтва фермы пачалося ў 2012-м, з дапамогай эксперта археолага Аляксандра Фецісава, гаспадарка была пабудаваная пры выкарыстанні толькі той тэхналогіі, якая была магчымая ў Расіі Х стагоддзя, згодна з находкамі археолагаў і этнаграфічнымі дадзенымі. Сапожнікаў пачаў жыць у ёй з пачатку верасня 2013 года.
Цэнтральнай структурай быў прамавугольны будынак з трыма пакоямі. Сярэдні пакой быў жыллевай часткай, з невялікай печчу і пакрытай скурай лавай, каб спаць. Другі пакой быў кладоўкай. Тут захоўваліся толькі тыя віды злакаў, якія былі вядомыя ў ІХ стагоддзі. Трэці пакой адведзены пад хлеў. Арганізатары забяспечылі Паўла некалькімі козамі і курамі, каб быць упэўненымі, што ён заўседы будзе мець свежае малако і яйкі сярод самага неабходнага. Але дом гэта не толькі адзіная структура гаспадаркі. Была таксама баня, пякарня, курань для мяса і рыбы і гарышча з сенам. Таксама было месца захоўвання ежы, якая хутка псуецца — яма была вырытая ў зямлі, дзе могуць утрымлівацца нізкія тэмпературы.
“Усё можна зрабіць тапаром. Тое, чаго нельга зрабіць тапаром, можна зрабіць прыстасаваннем, якое можна зрабіць з дапамогай тапара”, — тлумачыць Павел.
Законы эксперыментальнай гаспадаркі былі даволі жорсткія — толькі аўтэнтычныя сродкі, рыштунак і ежа (якія можна было знайсці ў старажытнай Русі) могуць быць дазволеныя ва ўсе часы. Павел мае абмежаваны доступ да ўраджайнай ежы; чакаецца, што ён сам здабудзе сабе ежу паляваннем, збіральніцтвам і рыбалоўствам у лесе (адзіны час, калі можна пакідаць гаспадарку). Кожны дзень Сапожнікаў пачынаў з руцінай фізічнай працы: ён уставаў, правяраў сваё жылле, даіў казу, рубіў дровы, набіраў вады з калодзежа, уцяпляў сваё жытло гноем і паляваў для ежы.
“Я пачынаю свой дзень, кормячы курэй і коз, доячы. Потым трэба тапіць печ — досыць працы, каб быць занятым да абеду”, — кажа ен.
У якасці часткі праекта, Паўлу далі магчымасць апісаць адзін дзень свайго жыцця з камерай, дзелячыся сваім вопытам, адзін раз у месяц яго наведваў медэксперт і лідэр праекта, каб праверыць ягоны прагрэс. У астатні час ен быў поўнасцю адзін. Дазвол эвакуявацца быў дадзены толькі ў выпадку рэальнай пагрозы ягонаму жыццю. Гэта, напрыклад, калі ён зламае канечнасць, што будзе звязана з заражэннем крыві ці нейкая іншая рэальная небяспека. Але калі ен атрымае грып ці расцяжэнне, хваробу легкіх, ён павінен будзе жыць надалей так, як гэта рабілі людзі мінулага.
За эксперыментам назіралі прафесійныя гісторыкі і арганізатары спадзяюцца, што ягоныя вынікі будуць цікавымі для акадэмічных даследаванняў.
Паводле: The Vintage News
Пераклад Піліпа Падбярозкіна