Выпіў гарэлкі і стаў членам «прафсаюза»

У некаторых магазінах сталіцы Палесся пакупнікам прапаноўваюць уступіць у прафсаюз спажыўцоў лікёра-гарэлачнай прадукцыі і выдаюць прафсаюзны білет.

1_333.jpg


Адзін з лікёра-гарэлачных заводаў Брэстчыны праводзіць незвычайную рэкламную кампанію, піша media-polesye.by.
Чырвоная кніжыца выглядае амаль як сапраўдная з рэквізітамі ўладальніка, месцам для фота і пячаткі, старонкамі для налепвання марак аб выплаце членскіх унёскаў.

3_404.jpg


Праўда дробным шрыфтам на першай старонцы «дакумента» надрукавана, што дадзены прафсаюз афіцыйна не зарэгістраваны і з'яўляецца фантазійным аб'ектам.
Аказваецца, такім чынам, рэкламуецца лінейка гарэлак, якія выпускае дадзенае прадпрыемства.
Рэкламная кампанія відавочна разлічаная на людзей старэйшага ўзросту. У «прафсаюзным білеце» прысутнічаюць настальгічныя тэксты пра СССР 60-х — 80-х гадоў (фактычна гэта перыяд брэжнеўскай эпохі застою). Там напісана пра тое, што гэтая была цэлая эпоха, у якую былі зробленыя перадавыя адкрыцці і якой мы ўдзячныя, пра тое, што тады ўсе былі роўныя і як цікава жылося ў Савецкім саюзе.

2_432.jpg

4_348.jpg


Запоўнены рознымі маркамі прафсаюзны білет можна вярнуць у краму для пагашэння. Марак павінна быць 12, гэта значыць столькі бутэлек гарэлкі трэба купіць. Атрымалася такая алказалежная настальгія па СССР.