ВКонтакте не працаваў з-за спёкі
Сайт сацыяльнай сеткі «Вконтакте» увечары ў нядзелю, 27 ліпеня, сышоў у афлайн.
Як напісаў прэс-сакратар сацсеткі Георгій Лабушкін, працу сайта спадзяюцца аднавіць у бліжэйшы час.
У шэрагу карыстальнікаў сайт адкрываецца, аднак зніклі допісы з некаторых супольнасцей і лайкі да іх, а таксама назіраюцца складанасці з адпраўкай паведамленняў.
Пазней Г. Лабушкін патлумачыў, што «Вконтакте» не працуе з-за аварыі ў дата-цэнтры
сацыяльнай сеткі ў Пецярбургу. Паводле яго слоў, прычынай аварыі стала беспрэцэдэнтная спякота. Ён паабяцаў, што ўсе звесткі будуць адноўленыя.
Пасля 21:00 сацыяльная сетка аднавіла працу.
tvrain.ru