Вяскоўца аштрафавалі за нарыхтоўку бярозавага соку
Жыхар вёскі Сіроціна Шумілінскага раёна аштрафаваны на 12 рублёў 25 капеек за нарыхтоўку бярозавіку каля свайго двара.
Штраф на вясцоўка накладзены, бо артыкул 45 закона "Аб раслінным свеце" забараняе нарыхтоўваць драўняныя сокі ў населеных пунктах, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Дарэчы, штраф у 0,5 базавай велічыні, які выпісалі вяскоўцу, — вельмі невялікі. Максімальны штраф за парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку — 20 базавых велічыняў (490 рублёў).