Суд у Віцебску адмяніў штраф рэпарцёру «Белсату»
За 2017 год журналісты «Белсату» за працу без акрэдытацыі заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000 штрафаў
6 сакавіка 2018 года суддзя Шаркаўшчынскага суду Аксана
Кабола прысудзіла глыбоцкаму журналісту Змітру Лупачу, які супрацоўнічае з «Белсатам», штраф у 588
рублёў за рэпартаж пра самыя нізкія заробкі ў Шаркаўшчынскім раёне, які выйшаў
у эфіры каналу на пачатку студзеня.
Сёння суддзя Віцебскага абласнога суду Святлана Іванова сёння адмяніла пастанову Шаркаўшчынскага суду. Падставай стала тое, што пасля здымак матэрыялу прайшло больш за два месяцы.
Шаркаўшчынскі штраф стаў для Змітра Лупача другім за гэты год. Першы журналісту прысудзіў суд Пастаўскага раёну за матэрыял аб дэфіцыце ўгнаенняў у Пастаўскім раёне. Тады Лупачу давялося заплаціць Br 612,5. Летась журналіста штрафавалі чатыры разы.
Агулам за 2017 год журналісты «Белсату» за працу без акрэдытацыі заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000 штрафаў.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, 94 % штрафаў паводле адміністратыўных справаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі медыяў летась прыпалі на журналістаў «Белсату».