Віктару Бабарыка ў калоніі забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас перапынкаў у працы

Умовы знаходжання Віктара Бабарыкі ў калоніі пагаршаюцца. Пра гэта прэс-службе палітыка распавёў адвакат Яўген Пыльчанка. Нагадаем, палітвязень адбывае 14-гадовы тэрмін зняволення.

2021_07_06t075935z_655112206_rc2veo9k6uaj_rtrmadp_3_belarus_politics_babariko.webp

Раней паведамлялася, што ў памяшканні пякарні, дзе працуе Віктар Бабарыка, высокая тэмпература і недастатковая вентыляцыя. Нягледзячы на зварот абароны, праблема не вырашана, што азначае захаванне неадэкватных для здароўя чалавека умоў.

Цяпер жа стала вядома, што Віктару Бабарыку забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных дзесяціхвілінных перапынкаў.

Такая забарона, адзначае адвакат, відавочна выходзіць за межы паўнамоцтваў службовых асоб, не заснаваных на праве, і стварае ўмовы для пагаршэння самаадчування.

Таксама за мінулы тыдзень былому кандыдату ў прэзідэнты не перадалі ніводнага ліста. Нягледзячы на ўсё гэта паведамляецца, што Віктар Бабарыка «перадае ўсім прывітанне, чакае лістоў і будзе рады ўсім адказаць».