Усё ж не без затрыманняў: у Мінску ўчора затрымалі траіх
24 студзеня стала 169-м днём пратэстаў у Беларусі, нагадвае «Радыё Свабода».
Не менш трох чалавек, двое мужчын і жанчына, затрыманыя на нядзельных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пераследу іншадумцаў і ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, які галадае 41 дзень у Жодзінскім СІЗА.
Пра гэта паведамляе валанцёрскі телеграм-канал «Спісы затрыманых». Імёны затрыманых — Васіль Быкоўскі, Анастасія Кручанок, Уладзімір Савельеў.
Акцыі пратэсту прайшлі дэцэнтралізавана ў розны час у Мінску і рэгіёнах Беларусі. Самым масавым было вячэрняе шэсце ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад, у якім удзельнічала каля 100 чалавек.
У суботу было затрымана больш за 150 удзельнікаў пратэстаў. Суботнія затрыманні сталі самымі масавымі пасля 20 снежня мінулага года. Упершыню за апошнія некалькі тыдняў у цэнтры Мінска была заўважаная тэхніка сілавікоў. У першы раз пасля 6 снежня ў телеграм-каналах быў прапанаваны адзіны час выхаду на вуліцы для стварэння ланцугоў салідарнасці. Варта таксама адзначыць, што аднаразовы збор быў ініцыяваны ў суботу, а не ў нядзелю.