АМАП перапрацаваў і стаміўся? Падаецца, сёння — першая са жніўня 2020-га нядзеля без затрыманняў
Па стане на 21.30 праваабаронцы пакуль не паведамілі ніводнага прозвішча затрыманых у нядзелю, 24 студзеня.
![Акцыя ў мікрараёне "Маяк МІнска" 24.01. Акцыя ў мікрараёне "Маяк МІнска" 24.01.](/img/v1/images/2401.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя ў мікрараёне "Маяк МІнска" 24.01.
Пра затрыманні 24 студзеня няма звестак ані на праваабарончым сайце «Вясна», ані ў тэлеграм-канале «Спісы затрыманых». Між тым, у нядзелю 24 студзеня, традыцыйна па Мінску і па краіне праходзілі акцыі салідарнасці і супраціву.
Затое ў суботу, 23 студзеня, па дадзеных праваабаронцаў, было затрымана 156 чалавек.