Група незалежных назіральнікаў распрацавала мабільную прыладу для збору інфармацыі ад выбаршчыкаў
Мабільная прылада "Вочы" таксама дапаможа пашырыць веды грамадзян Беларусі пра выбарчы працэс у цэлым, у даступнай форме распавесці ім аб выбарчых правах і дасць выбаршчыкам магчымасць аператыўна паведаміць аб парушэннях на выбарах незалежным назіральнікам, паведамляюць распрацоўшчыкі.
Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі прылады, будзе адлюстравана на онлайн-мапе ElectBy.org і можа быць выкарыстана існуючымі місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі былі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У адрозненне ад мабільнай прылады, выпушчанай нядаўна БРСМ, "Вочы" не проста інфармуюць выбаршчыкаў аб выбарах, але і даюць магчымасць раскрыць парушэнні, якія можна ўбачыць на выбарчых участках, ананімна паведамляючы інфармацыю назіральнікам. Прылады дазваляе перадаць не толькі тэкставае апісанне таго, што здарылася, але і фота / відэа ці аўдыёматэрыялы, а таксама аператыўна падзяліцца дадзенай інфармацыяй у сацсетках.
Акрамя таго, "Вочы" практычна не збіраюць інфармацыю аб карыстальніках, акрамя iх месцазнаходжання падчас інфармавання аб парушэнні і тэхнічных характарыстыках іх тэлефона. Нават калі карыстальнік добраахвотна прадастаўляе сваю кантактную інфармацыю назіральнікам для зваротнай сувязі, дадзеная інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам.
Прылада "Вочы" распрацавана ў выніку супрацоўніцтва незалежных ініцыятываў па назіранні за выбарамі ў Беларусі:ElectBy.org (www.electby.org), «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (http://eotp.info), «Права выбару» ( http://pvby.org), «Праваабаронцы за свабодныя
выбары» (http://spring96.org).
На дадзены момант, прылада даступна для карыстальнікаў Android. Таксама плануецца выпуск беларускамоўнай версіі. Спампаваць прыладу «Вочы» бясплатна можна з Google Play
Store: https://play.google.com/store/
Калі ў вас няма тэлефона Android, але вы б хацелі паведаміць аб парушэнні, вы можаце гэта зрабіць праз сайт ElectBy.org, запоўніўшы форму
альбо даслаўшы паведамленне па электроннай пошце: electbyorg@gmail.com.
“Electby.org” — гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка, створаная групай беларускіх медыя-актывістаў, якая
працуе на платформе “Ушахідзі”.
Асноўная функцыя Electby.org — гэта збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.