У Полацку студэнтам пагражаюць непрыемнасцямі за ня яўку на выбары

Жыхароў студэнцкіх інтэрнатаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прымусова гоняць на  выбары, што маюць адбыцца ў краіне 11 кастрычніка.



index_php1.jpg

Паводле слоў актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэя Гайдукова, за няяўку на выбарчыя ўчасткі навучэнцам пагражаюць вымовай.

“Гэтую інфармацыю давялі старастам вочных групаў, а яны давялі яе да студэнтаў”, — кажа актывіст.

Андрэй Гайдукоў адзначыў, што пра прымус прыйсці на выбары яму распавялі адразу некалькі студэнтаў ПДУ.