У Стакгольме абвесцяць канчатковы вердыкт у справе беларускі Вольгі Класкоўскай

Класкоўскую вінавацяць у замаху на забойства мужа — шведскага грамадзяніна турэцкага паходжання Гёкая Бэзгіна.



klas.jpg

Днямі Вольга даслала ліст сваёй маці Людміле Класкоўскай. Класкоўская-малодшая піша, што апеляцыйны суд, паседжанні якога адбыліся пры канцы кастрычніка, — гэта суд апошняй інстанцыі. Менавіта гэты суд вырашае, ці застанецца ў сіле вырак — 8 гадоў турмы.

«Уся надзея на вердыкт апеляцыйнага суду. Вярхоўны суд звычайна такія справы нават не прымае да разгляду. Што сёння скажуць — тое і будзе, — кажа Людміла Класкоўская.

Грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка. Суд, які адбыўся 23 жніўня, прысудзіў Вользе восем гадоў турмы. Таксама яна павінна выплаціць былому мужу кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон. Паседжанні апеляцыйнага суду адбываліся з 23 да 25 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя