У Мінску прайшлі суды над затрыманымі каля расійскага пасольства
Грамадскія актывісты з Гомеля Дзмітрый Карашкоў і Станіслаў Була ўчора стаялі там з плакатамі. На іх было напісана "Пуцін — вораг Украіны і Расіі" і "Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!".
Фота: Fotolia
Актывістаў затрымалі. Суд Цэнтральнага раёна пакараў іх за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання". Станіслаў Була атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, Дзмітрый Карашкоў — 15, паколькі прыцягнуты да адказнасці паўторна на працягу года, паведамляе БелаПАН.