У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі распачалася выстава аб Вялікадні (відэа)

Традыцыйна выстава ладзіцца штогод, прэзентуючы наведвальнікам чарговыя экспанаты. Адкрыццё выставы ўпрыгожыў сваім спевам дзіцячы хор праваслаўнага Пакроўскага сабора. Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя святары, а таксама майстры вышыўкі і гліняных вырабаў, паведамляе orthos.org.



muzej.jpg

Святары нагадалі прысутным гісторыю пакутаў і Таямніцу Уваскрасення Ісуса Хрыста, які памёр на крыжы дзеля збаўлення людзей і ўваскрос, каб абвесціць, што смерць пераможаная, падарыўшы надзею на жыццё вечнае ў Валадарстве Нябесным.

У гэтым годзе ў межах выставы ўпершыню выстаўляюцца комплекс «Крыжовы шлях», харугвы ХХ стагоддзя, комплекс з літургічнымі прадметамі, каталіцкі арнат для здзяйснення таямніцы шлюбу, на якім вышыты пелікан, які сваёй крывёю корміць птушанятаў, — сімвал Эўхарыстыі і ахвярнай любові Хрыста да чалавека.

Паводле krynica.info