У Кіеве паказалі працы беларускіх мастакоў
У Кіеве паказалі працы беларускіх мастакоў. Іхныя карціны паўсталі на ўкраінска-расейскім фронце.
У мінулым лістападзе 6 творцаў з’ездзілі ў Данецкую і Днепрапятроўскую вобласці. Яны жылі разам з салдатамі і добраахвотнікамі. Спалі ў казармах, елі ў сталоўках, апраналіся ў ваеннае адзенне і бронекамізэлькі.
11 лютага Алесь Пушкін, Андрусь Такінданг, Генадзь Драздоў, Алесь Суша, Алесь Цыркуноў разам з украінскім мастаком Тарасам Носарам прадставілі вынікі сваёй творчай паездкі ў пасольстве Украіны ў Менску.
27 сакавіка аналагічная выстава пад назвай «Беларусы з Украінаю ў сэрцы» адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны.
Прапануем вашай увазе рэпартаж Антося Цялежнікава «Пэндзлі замест аўтаматаў». Ён прысвечаны пленэру, які беларускія мастакі правялі пад Данецкам.
Фота з сайта belsat.eu