У Гродне сабралі больш за тысячу подпісаў супраць абавязковых банкаўскіх тэрміналаў для ІП (фота)

У Гродне працягваецца ініцыяваны Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй збор подпісаў супраць рашэння ўладаў аб абавязковай усталёўцы банкаўскіх тэрміналаў для безнаяўных разлікаў у кожнай гандлёвай кропцы з 1 студзеня 2016 года.



bchd_podpisy.jpg

“Гэта рашэнне вельмі балюча ўдарыць па індывідуальных прадпрымальніках”, — адзначыў Гродзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

На сёння, паводле яго, сабрана ўжо больш 1000 подпісаў супраць абавязковай устаноўкі тэрміналаў.

З гэтай нагоды ў Гродне 5 лістапада таксама адбыўся круглы стол з удзелам мясцовых прадпрымальнікаў.

1446824867_img_20151104_182855.jpg


1446824933_img_20151104_182933.jpg


1446824873_img_20151104_182942.jpg


1446824933_img_20151104_183514.jpg

bchd.info