У Гродна сабралі больш за 350 подпісаў за добраўпарадкаванне закінутых вуліц

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Глеб Храпавіцкі сабраў болей за 350 подпісаў за добраўпарадкаванне закінутых вуліц у прыватным сектары Гродна ў раёне паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам, у якіх заасфальтаваныя толькі кавалкі, што ляжаць каля галоўных магістраляў.



1450784055_a3fb39cf_a377_4db3_a552_39aecf0c5d11.jpg

Людзі вельмі добра адгукаюцца, ніхто не адмовіўся паставіць свой подпіс. Подпісы збіраліся ў асноўным у выходныя дні, бо ў буднія ўвечары там можна месцамі і не прайсці.


Больш за 40 гадоў гэтыя вуліцы ў жудасным стане. Дзесьці рабіліся невялікія падсыпкі, але ж усё зноў разбівалася, з’яўляліся новыя яміны”, — адзначыў гарадзенскі каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

1450784067_696680a8-b04c-4353-9a6d-232b501a4247.jpg


1450784055_a3fb39cf-a377-4db3-a552-39aecf0c5d11.jpg

bchd.info