У Жыткавіцкім раёне гараць тарфянікі: агнём ахопленыя 10 га Нацпарка «Прыпяцкі»

Буйны пажар працягваюць тушыць ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Паведамленне аб узгаранні агульнай плошчай 15 га на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі», каля вёскі Бечанская Буда, паступіла ўвечары 14 верасня.

nacpark.jpg

За мінулыя суткі ў прыродных экасістэмах ратавальнікі ліквідавалі восем тарфяных і восем пажараў травы і кустоўя.

nacpark2.jpg

15 верасня зранку плошча пажару паменшылася да 10 га, працы па тушэнні агню на тарфянішчы працягваюцца.

Сіноптыкі прагназуюць, што пры захаванні сухога надвор'я ў Гомельскай вобласці можа ўсталявацца 5 клас пажарнай небяспекі. Часцей за ўсё ў такім выпадку ўводзіцца забарона на наведванне лясоў.

Паводле news.tut.by