«У зону мяне хутчэй». Непаўналетні палітвязень Мікіта Залатароў не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні
Сямнаццацігадовы Мікіта Залатароў, асуджаны за «масавыя беспарадкі» і «гвалт над міліцыяй», не будзе падаваць апеляцыю на прысуд і прашэнне аб памілаванні, паведаміў БелаПАН ягоны бацька Міхаіл Лапуноў, які пабываў на спатканні з сынам у Гомельскім СІЗА.
«Мікіта сказаў, што няма сэнсу пісаць апеляцыю на
апошні прысуд. Ён сказаў: «Так, я хворы, камера мяне забівае, але я не
хачу паміраць тут. Хачу пад сонцам, на вайне, за цябе, за маму, за брата, каб
нездарма». Ён быў адносна бадзёры. Жартавалі. Перадаў ад усіх прывітанне.
Кажу яму, што яго сваякі і знаёмыя з Канады, Даніі, Англіі, Германіі, Літвы і
Польшчы перадаюць прывітанне і думаюць пра яго. Я вельмі доўга пералічваў
кропкі планеты. Мікіта не адчувае сябе адзінокім. Гэта вельмі важна. Пра
магчымасць прашэння аб памілаванні Мікіта сказаў: «Не, у зону мяне
хутчэй», — распавёў Лапуноў.