Прысуд палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк пакінулі без змен
Сёння ў Брэсцкім абласным судзе была разгледжана апеляцыя на прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Нагадаем, што актывістцы Маскоўскі суд Брэста даў два гады калоніі, піша «Вясна».
Калегія на чале з суддзёй Крэмянеўскай прыйшла да высновы, што першы суд пастанавіў правільна, жанчына вінаватая па трох
артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.368 («Абраза прэзідэнта РБ»), арт.369
(«Абраза прадстаўніка ўлады»), арт.364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да
супрацоўніка органаў унутраных спраў»). І прысуд пакінулі без змен.
Паліна была затрыманая ў самым пачатку 2021 года. Супраць яе мужа Андрэя Шарэнды была іншая крымінальная справа, праз якую ён пакінуў Беларусь. У пары двое непаўналетніх дзяцей.