У Расіі на пікеце затрымалі трох журналістак

На пікеце супраць прызнання СМІ "замежнымі агентамі" ў Маскве затрымалі журналістак.

Затрыманая Алесю Марахоўская. Фота Яўген Фельдман, Meduza 

Затрыманая Алесю Марахоўская. Фота Яўген Фельдман, Meduza 

Увечары 8 верасня журналісты правялі серыю адзіночных пікетаў супраць прызнання СМІ «замежнымі агентамі» ля будынка Міністэрства юстыцыі ў Маскве, паведамляе Meduza.

Паліцыя затрымала трох журналістак «Важных историй» — Алесю Марахоўскую, Ірыну Далініну і Паліну Ужвак.

Адметна, што «Важные истории», а таксама Алеся Мароховская і Ірына Далініна абвешчаныя «замежнымі агентамі».