У праваабаронцы і палітзняволенай Марфы Рабковай памёр бацька
Апошнія 1,5 года ён хварэў на анкалогію
Марфа Рабкова ўжо амаль год (з 17 верасня 2020 года) утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1.
Марфа шмат разоў падавала хадайніцтвы на змяненне меры стрымання з заключэння пад варту на хатні арышт або падпіску нявыездзе – для таго, каб яна магла даглядаць бацьку. Але Рабковай заўсёды адмаўлялі.
Таксама следчыя заўсёды адмаўлялі Марфе ў заявах на яе спатканне з роднымі.
Зімой ад COVID-19 памерла бабуля Марфы Рабковай.