У нядзелю ў Мінску назіраюцца скапленні спецтэхнікі
Сілавікі гуляюць з сабакамі.
![photo_2020_12_13_10_31_32.jpg photo_2020_12_13_10_31_32.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_13_10_31_32.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як і ў мінулую нядзелю, сілавікі размеркаваліся па мінскіх мікрараёнах. Невялікія групы (2-3 буса + аўтазак, пара невялікіх аўтобусаў ці неяк так) заўважаныя ля Студэнцкай вёскі ў Брылевічах, перад будынкам аэрапорта на вуліцы Аэрадромнай, у Лошыцы ля "Гіппа", ля станцыі метро "Пушкінская".
![photo_2020_12_13_11_31_14.jpg photo_2020_12_13_11_31_14.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_13_11_31_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прыхільнікі Лукашэнкі сустракаюць ва Уруччы вайсковую тэхніку, якая сцягваецца ў горад. Пад музыку і са сцягамі.
Легкавікі на аварыйках парушаюць правілы дарожнага руху, але іх за гэта ніхто, натуральна, не карае.