У Мінску затрыманы грамадскі актывіст Яўген Батура (абноўлена: адпусцілі)
Сёння раніцай да яго дамоў прыйшлі міліцыянты і забралі на «прафілактычную гутарку».
![Яўген Батура. Фота з асабістага архіва Яўген Батура. Фота з асабістага архіва](/img/v1/images/img_20211121_151845.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яўген Батура. Фота з асабістага архіва
Каля 10 раніцы міліцыянты прыйшлі да актывіста дамоў і сказалі, што яму трэба праехаць для «прафілактычнай гутаркі» ў Цэнтральнае РУУС. Яны паводзілі сябе карэктна, пачакалі, пакуль ён збярэцца, сказалі, што браць з сабой нічога не трэба. На пытанне, з якой нагоды будзе гутарка, сказалі, што не ведаюць.
Міліцыянты пасадзілі Яўгена Батуру ў шэры бус і павезлі. З таго часу сувязі з ім не было. Пасля абеду жонка Яўгена змагла датэлефанавацца ў РУУС, дзе ёй пацвердзілі, што Батура ў іх, ён затрыманы за нібыта «адміністрацыйнае правапарушэнне», але за якое менавіта, казаць адмовіліся. Таксама ў РУУСе сказалі, што да суда Яўген паедзе ў ІЧУ.
Абноўлена:
Пасля 6,5 гадзін у Цэнтральным РУУС Яўгена Батуру адпусцілі без складання пратакола.